Сцяг Аўторак, 16 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
12 лютага 2024, 14:56

Зяленскі падпісаў законы аб прадаўжэнні ваеннага становішча і ўсеагульнай мабілізацыі

Уладзімір Зяленскі. Фота ОП Украіны
Уладзімір Зяленскі. Фота ОП Украіны
12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў прынятыя раней Вярхоўнай радай законы аб прадаўжэнні ваеннага становішча і ўсеагульнай мабілізацыі ў краіне яшчэ на 90 дзён. Аб гэтым паведамляецца на сайце ўкраінскага парламента.

У прыватнасці, Уладзімір Зяленскі падпісаў закон нумар 10456 аб прадаўжэнні ваеннага становішча, а таксама закон нумар 10457 аб прадаўжэнні тэрміну правядзення ўсеагульнай мабілізацыі. Абодва тэрміны прадаўжаюцца з 14 лютага 2024 года на 90 дзён - да 13 мая.

Як адзначае ўкраінскае выданне "Страна", чарговае прадаўжэнне ваеннага становішча азначае, што выбары ва Украіне цяперашняй вясной ужо дакладна не адбудуцца. Згодна з Канстытуцыяй Украіны, у час дзеяння ваеннага становішча выбары ў краіне праводзіцца не могуць. Уладзімір Зяленскі раней заяўляў пра гатоўнасць правесці выбары ва Украіне ў час ваеннага становішча пры выкананні шэрага ўмоў, у ліку якіх змяненне закону і пераадоленне перашкод пры галасаванні ва ўмовах вайны.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі