Сцяг Пятніца, 21 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
14 мая 2024, 10:21

"З 21 мая Зяленскі - звычайны ўхіліст". Манцян аб заканчэнні тэрміну паўнамоцтваў прэзідэнта Украіны

Уладзімір Зяленскі. Фота ОП Украіны
Уладзімір Зяленскі. Фота ОП Украіны
14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 21 мая Зяленскі стане звычайным ухілістам. Аб гэтым заявіла юрыст і блогер Таццяна Манцян у праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА, каменціруючы хуткае заканчэнне тэрміну паўнамоцтваў цяперашняга прэзідэнта Украіны.

"Незразумелая дагэтуль пазіцыя Захаду, - удакладніла яна. - Але адназначна ёсць рашэнне Канстытуцыйнага суда, якое нельга пераскочыць. Там напісана: роўна пяць гадоў. А з 21-га - калі ласка, Руслан Стафанчук (кіраўнік Вярхоўнай рады) па Канстытуцыі - часовы кіраўнік Украіны. А Зяленскі - ніхто. Ужо цік-токі гавораць, што з 21 мая ён - звычайны "ўхілянт" Ён жа чатыры разы не прыходзіў па павестцы яшчэ ў 2014 годзе. Пазіцыя Захаду і Кітая пакуль незразумелая, таму не зразумела, што будзе далей".

Таццяна Манцян таксама падкрэсліла, што бліжэй да заканчэння паўнамоцтваў Зяленскага тэма далейшай легітымнасці яго прэзідэнцтва падаграваецца з розных бакоў, у тым ліку праз вядомых у краіне людзей. Напрыклад, украінскаму бізнесмену і алігарху Ігару Каламойскаму, які ведае пра Зяленскага вельмі шмат, раптам прыгадалі старую справу аб спробе заказнога забойства. І ў фарсіраванні гэтай тэмы, на думку Манцян, выразна чытаецца амерыканскі след.

"Я думаю, што Каламойскі жывы да гэтага часу, таму што занадта многа ведае пра Зяленскага, - растлумачыла блогер. - Уласна кажучы, ён быў Пігмаліёнам, а Зяленскі - Галатэяй. Але Беня не першы і не апошні, чыя Галатэя яго проста прадынаміла. Усё разам ідзе, накручваецца і ўсё больш ускладняецца сітуацыя да 21 мая. А што будзе ўнутры краіны... Можа, там ужо да чаго рыхтуюцца, ды мы проста пра гэта не ведаем. Чакаем з нецярпеннем. Я думаю, кожны дзень будзе прыносіць усё новыя і новыя адкрыцці дзіўныя, а ўжо 21 мая што хочаце можа здарыцца".

Таццяна Манцян не выключыла, што будзе смута, аднак гэта таксама залежыць ад пазіцыі Захаду, які пакуль маўчыць. "Але засталося крыху - яны па-любому павінны будуць нешта сказаць у ноч з 20 на 21, а можа і раней", - рэзюмавала яна.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі