ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 6 ліпеня 2022
Мінск +13°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
14 мая 2022, 13:59

Выбраны новы прэзідэнт ААЭ

Фота unsplash
Фота unsplash

14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вярхоўны савет ААЭ сёння выбраў новым прэзідэнтам краіны наследнага прынца Абу-Дабі шэйха Мухамеда бен Заіда Аль Нахаяна. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на інфармацыйнае агенцтва WAM.

Рашэнне аб выбранні прынца прэзідэнтам краіны было аднагалосным. Пасяджэнне федэральнага савета ўзначаліў часова выконваючы абавязкі кіраўніка дзяржавы віцэ-прэзідэнт і прэм'ер-міністр, правіцель эмірата Дубай шэйх Мухамед бен Рашыд Аль Мактум.

Як паведамлялася, прэзідэнт ААЭ шэйх Халіфа бен Заід Аль Нахаян памёр 13 мая ва ўзросце 73 гадоў. У краіне аб'яўлена 40-дзённая жалоба ў сувязі са смерцю прэзідэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі