
5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрству ўнутраных спраў Сербіі даручана зрабіць больш жорсткімі правілы захоўвання зброі ў краіне, заявіў прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч, выступаючы са зваротам да нацыі. Аб гэтым паведамляе выданне Večernje novosti.
"Усе, у каго ёсць зброя, а гэта амаль 400 тыс. чалавек (і гэта я не гавару аб паляўнічай зброі), пройдуць праверку, пасля якой застанецца 30-40 тыс., мы правядзём практычна поўнае раззбраенне Сербіі", - заявіў Аляксандр Вучыч.
Кіраўнік Сербіі адзначыў, што яму даводзіцца выступаць ужо другі раз за апошнія 48 гадзін. Кожнае слова, якое ён хоча сказаць, з'яўляецца "цяжкім і недастатковым". Прэзідэнт выказаў спачуванні родным і блізкім загінулых у выніку стральбы ў школе Бялграда і муніцыпалітэце Младзенавац. Ён назваў здарэнне "нападзеннем на ўсю краіну".
Раней паведамлялася, што ў Сербіі на гэтым тыдні адбылося адразу два выпадкі масавага забойства людзей з прымяненнем агнястрэльнай зброі. 3 мая ў адной са школ Бялграда адбылася стральба, якую адкрыў адзін з вучняў. У выніку загінулі ахоўнік і восем вучняў. Раніцай 5 мая стала вядома, што 21-гадовы мужчына адкрыў стральбу ў сербскім муніцыпалітэце Младзенавац, у выніку якой загінулі восем чалавек.-0-