ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 25 верасня 2022
Мінск Малавоблачна +11°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
26 ліпеня 2022, 10:01

Валодзін: працэс дэдаларызацыі запушчаны ва ўсім свеце, яго не спыніць

Вячаслаў Валодзін. Фота з архіва
Вячаслаў Валодзін. Фота з архіва

26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амерыканскі долар цяпер страчвае свае пазіцыі ў краінах свету, працэс замяшчэння долара ў міжнацыянальных разліках ужо не спыніць. Аб гэтым заявіў спікер расійскай Дзярждумы Вячаслаў Валодзін, паведамляе ТАСС.

"Наколькі хутка - пытанне адкрытае, але відавочна, што працэс дэдаларызацыі ва ўсім свеце запушчаны і яго не спыніць", - напісаў Валодзін у сваім Telegram-канале.

Для аслаблення аўтарытэту долара ёсць шэраг прычын, адзначыў Валодзін. Так, амерыканская валюта не забяспечана рэальнымі таварамі і рэсурсамі. Долар не прывязаны да золата, друкарскі станок у ЗША працуе без спынення. Гэта правакуе імклівую інфляцыю ў ЗША і нарошчванне і без таго значнага дзярждоўгу краіны.

Вашынгтон выкарыстоўвае долар у якасці рычага ўплыву для дасягнення сваіх палітычных мэт. Так, амерыканская валюта стала інструментам санкцыйнай палітыкі, калі непажаданым краінам забараняецца праводзіць доларавыя разлікі. Такі стан спраў не задавальняе многія краіны свету.

Аслабленне долара таксама звязана з геапалітычнымі змяненнямі, калі свет перастаў быць аднапалярным з лідзіруючай пазіцыяй ЗША. "У свеце існуе запыт на шматпалярнасць. Як вынік - на альтэрнатыву долару. Доказ таму - усё большыя ўзаемаразлікі ў нацыянальных валютах", - адзначыў Валодзін.

Аслабленне аўтарытэту долара таксама адбываецца ў выніку нежадання ЗША прызнаваць свае памылкі і выпраўляць іх.

І, нарэшце, апошняй прычынай дэдаларызацыі ў свеце Валодзін назваў цыклічнасць гісторыі. Гісторыя паказвае, што кожная дамінуючая валюта ўтрымлівала свае пазіцыі ў свеце каля ста гадоў. На думку Валодзіна, долар таксама ўступіць месца новай валюце. Пры гэтым спікер адзначыў, што еўрапейская валюта наўрад ці стане вядучай і заменіць долар у міжнародных разліках. Гэта звязана з тым, што еўра, як і долар, сёння страчвае свае пазіцыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі