
23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутаты Дзяржаўнай думы аднагалосна прынялі рашэнне аб неабходнасці забараніць праезд польскіх фур па тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, заявіў старшыня Дзярждумы РФ Вячаслаў Валодзін у сваім Telegram-канале.
Валодзін адзначыў, што дэпутаты Дзярждумы таксама падтрымалі ініцыятыву забараніць польскім грузаперавозчыкам запраўку па расійскіх рознічных цэнах. Замест гэтага прапануецца ўстанавіць для іх цэны на паліва на ўзроўні еўрапейскіх.
Як паведамляе ТАСС, з такімі прапановамі дэпутаты Дзярждумы звярнуліся да ўрада РФ.
Раней паведамлялася, што забараніць праезд для польскіх грузаперавозчыкаў па тэрыторыі РФ прапанаваў старшыня камітэта Дзярждумы па транспарце і развіцці транспартнай інфраструктуры Яўген Масквічоў. Адзначалася, што польскім грузаперавозчыкам будзе дазволена ўязджаць у Расію толькі да бліжэйшага да граніцы тэрмінала для выгрузкі грузу або яго перачэпкі на расійскія фуры.-0-