ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 20 красавіка 2021
Мінск Воблачна з праясненнямі +7°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
26 лютага 2021, 15:44

Вакцынацыя ад COVID-19 стартавала больш як у палавіне краін свету

Фота з архіва
Фота з архіва

26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вакцынацыя ад каранавіруса пачалася ўжо ў 100 са 193 краін свету. Усяго прышчэплены больш за 225 млн чалавек, паведамляе Bloomberg.

Лідзіруюць па колькасці прышчэпак ЗША (68,2 млн доз), Кітай (40,5 млн), Вялікабрытанія (19,3 млн), Індыя (13 млн), Турцыя (8 млн).

Пры гэтым па ахопе вакцынацыяй насельніцтва на першым месцы Ізраіль, дзе на кожныя 100 чалавек прыпадаюць 86,9 прышчэпленых. Таксама па гэтым паказчыку маюць поспех Сейшэльскія астравы (73,44), Аб'яднаныя Арабскія Эміраты (54,39), Вялікабрытанія (29,03) і Мальдывы (26,43).

Як паведамлялася БЕЛТА, у Беларусі вакцынацыя насельніцтва расійскім прэпаратам супраць каранавіруса "Спадарожнік V" стартавала 29 снежня 2020 года. Да канца вясны 2021 года ў краіне плануюць прышчапіць ад COVID-19 1,2 млн чалавек.

Успышка каранавіруснай інфекцыі пачалася ў канцы 2019 года ў Кітаі. 11 сакавіка 2020 Сусветная арганізацыя аховы здароўя аб'явіла аб пандэміі.

Паводле апошніх даных Універсітэта Джонса Хопкінса, усяго з пачатку пандэміі ў свеце зарэгістравана больш за 113 млн выпадкаў заражэння каранавірусам. За гэты час ад COVID-19 памерлі звыш 2,5 млн чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі