Сцяг Пятніца, 21 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
18 мая 2024, 11:50

Ва Украіне ўступіў у сілу закон аб новых правілах мабілізацыі

Фота Unsplash
Фота Unsplash
18 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ва Украіне ўступіў у сілу закон аб новых правілах мабілізацыі, паведамляе ТАСС.

З гэтага часу ўсе ваеннаабавязаныя, якія стаяць на ваенным уліку ва Украіне, а таксама знаходзяцца за мяжой, абавязаны ўдакладніць у ваенкаматах свае ўліковыя даныя на працягу 60 дзён. Акрамя таго, усе мужчыны ад 18 да 60 гадоў абавязаны заўсёды мець пры сабе ваенны білет. Без гэтага дакумента ўкраінцы, якія жывуць за мяжой, не змогуць атрымаць консульскія паслугі і прадоўжыць дзеянне загранпашпарта. Таксама мужчыны ва ўзросце 25-55 гадоў, якія атрымалі інваліднасць другой і трэцяй групы пасля 24 лютага 2022 года, павінны прайсці паўторную медкамісію.

Закон таксама прадугледжвае катэгорыі грамадзян, якія не падлягаюць мабілізацыі. Гэта супрацоўнікі сілавых органаў, суддзі, міністры і іх намеснікі, дэпутаты Рады і іх памочнікі, супрацоўнікі абаронных прадпрыемстваў, шматдзетныя бацькі і бацькі-адзіночкі, а таксама асобы, якія маюць пацверджаную інваліднасць.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі