Сцяг Панядзелак, 20 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
04 сакавіка 2024, 10:42

Узброеныя Сілы Рэспублікі Карэя і ЗША пачалі ваенныя вучэнні

Фота Unsplash
Фота Unsplash
4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узброеныя Сілы Рэспублікі Карэя і ЗША пачалі ваенныя вучэнні Freedom Shield, якія прадоўжацца да 14 сакавіка. У іх у якасці наглядальнікаў прымуць удзел прадстаўнікі 12 краін - членаў камандавання ААН. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на буйнейшае карэйскае інфармагенцтва Yonhap.

Як раней паведамлялі ў амерыканскім ваенным кантынгенце ў Рэспубліцы Карэя, у час трэніровак будуць адпрацоўвацца дзеянні на сушы, у моры, паветры і кіберпрасторы. Удзельнікі вучэнняў таксама адпрацуюць выкарыстанне "касмічных сродкаў" для рэагавання на ядзерныя сілы праціўніка. Freedom Shield уключае ў сябе "палявыя і віртуальныя вучэнні" з дапамогай камп'ютарнай сімуляцыі.

Афіцыйны прадстаўнік камітэта начальнікаў штабоў Узброеных Сіл Рэспублікі Карэя Лі Сон Чжун раней сказаў, што ў час манеўраў будзе адпрацоўвацца выяўленне і перахоп крылатых ракет КНДР. У пачатку года народная рэспубліка выпрабоўвала крылатыя ракеты "Хвасаль-2" ("Страла-2") і "Пульхвасаль-3-31" ("Вогненная страла-3-31"), а таксама процікарабельную "Падасуры-6" ("Арлан-6").

У бягучым годзе чакаецца ўдвая больш трэніровачных мерапрыемстваў у рамках Freedom Shield, чым у 2023-м. Пры гэтым у Сеуле адзначылі, што правядзенне манеўраў побач з граніцаў з КНДР не плануецца.

У Пхеньяне падобныя амерыкана-паўднёвакарэйскія вучэнні лічаць рэпетыцыяй вайны, саюзнікі ж настойваюць на абарончым характары манеўраў. Дарэчы, у лістападзе мінулага года фактычна перастала выконвацца міжкарэйскае пагадненне аб зніжэнні напружанасці ў ваеннай сферы ад 19 верасня 2018 года, якое прадугледжвала стварэнне ў пагранічных раёнах буферных зон, дзе забаронены ваенныя вучэнні і артылерыйскія стрэльбы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі