ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 6 ліпеня 2022
Мінск Малавоблачна +17°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
19 мая 2022, 11:12

Улады Мексікі рыхтуюць іскі супраць зброевых кампаній ЗША

Фота з архіва
Фота з архіва

19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мексіканскія ўлады маюць намер прад'явіць новыя іскавыя патрабаванні ў адрас зброевых кампаній ЗША, паведамляе ТАСС.

Кіраўнік МЗС Мексікі Марсела Эбрард заявіў, што яго краіна ўжо прад'явіла адзін іск, цяпер ідзе работа над падрыхтоўкай новых іскаў.

Паводле прыблізных даных, за 10 гадоў у Мексіку ў абход законаў было дастаўлена да трох мільёнаў адзінак агнястрэльнай зброі, якая па большай частцы аказала ў руках злачынцаў. Мексіканскія ўлады сцвярджаюць, што каля 70 працэнтаў гэтай зброі завезена з ЗША.

Першы іск супраць вытворцаў і пастаўшчыкоў узбраенняў з ЗША быў пададзены ў 2021 годзе. Іскавае патрабаванне складае $10 млрд.

Мексіка на працягу многіх гадоў змагаецца з крыміналам і насіллем, якія ў краіне набылі вялікія маштабы. Толькі ў мінулым годзе ў краіне адбылося больш за 33,3 тыс. наўмысных забойстваў, большасць з якіх учынена з прымяненнем агнястрэльнай зброі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі