ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 14 жніўня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць +19°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
13 чэрвеня 2022, 12:18

У ЗША сродкі жаночай гігіены сталі дэфіцытам

Фота pexels
Фота pexels

13 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Яшчэ адзін тавар першай неабходнасці становіцца дэфіцытным у ЗША: з паліц магазінаў знікаюць сродкі жаночай гігіены. Аб гэтым паведамляе тэлеканал "МІР 24".

Паводле інфармацыі амерыканскага тэлеканала CNN, існаванне гэтай праблемы пацвердзілі вядучыя гандлёвыя рознічныя сеткі ЗША. Адзначаецца, што дэфіцыт можа быць звязаны з абмежаваннямі паставак бавоўны і пластыка, якія з'яўляюцца галоўнымі матэрыяламі для вытворчасці сродкаў гігіены. Таксама адзначаецца, што кошт пракладак і тампонаў павялічыўся амаль на 10 працэнтаў.

Ужо некалькі месяцаў гэту тэму абмяркоўваюць амерыканскія карыстальнікі сацсетак. Аднак свайго піку абмеркаванне дасягнула пасля таго, як у часопісе Time быў апублікаваны падрабязны артыкул аб "жаночай" праблеме.

Раней Злучаныя Штаты сутыкнуліся з вострым дэфіцытам дзіцячых сумесей. Граданачальнік Нью-Ёрка ў канцы мая нават аб'явіў надзвычайнае становішча з-за агульнанацыянальнай няхваткі дзіцячых сумесей.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі