ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 3 снежня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -4°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 чэрвеня 2022, 10:44

У ЗША колькасць асоб, якія заразіліся воспай малпаў, перавысіла 150

Фота з архіва
Фота з архіва

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У ЗША колькасць асоб, якія заразіліся воспай малпаў, дасягнула 156 чалавек. Аб гэтым сведчаць абноўленыя даныя федэральных Цэнтраў па кантролі і прафілактыцы захворванняў (ЦКПЗ).

Найбольшая колькасць выяўлена ў штаце Фларыда - 40 выпадкаў, пасля яго ідзе штат Нью-Ёрк - там зафіксавана 22 выпадкі, тройку замыкае штат Ілінойс з 19 пацверджанымі захварэлымі.

Паводле даных Reuters, на 22 чэрвеня колькасць выпадкаў заражэння воспай малпаў перавысіла 3 тыс. у больш як 40 краінах.

Воспа малпаў - рэдкае заанознае віруснае захворванне, якое сустракаецца ў асноўным у цэнтры і на захадзе Афрыкі. Паводле даных СААЗ, гэты вірус перадаецца чалавеку ад дзікіх жывёл, а яго другаснае распаўсюджванне шляхам перадачы ад чалавека чалавеку мае абмежаваны характар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі