ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 1 кастрычніка 2023
Мінск +11°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
17 красавіка 2023, 10:27

У Швецыі стартуюць ваенныя вучэнні "Аўрора-23"

Фота з архіва
Фота з архіва

17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародныя ваенныя вучэнні "Аўрора-23" з удзелам краін НАТА стартуюць 17 красавіка ў Швэцыі, паведамляе ТАСС са спасылкай на Міністэрства абароны краіны.

Адзначаецца, што вучэнні стануць "буйнейшымі ваеннымі манеўрамі на тэрыторыі краіны за апошнюю чвэрць стагоддзя".

У вучэннях будуць задзейнічаны сухапутныя, марскія і паветраныя сілы. Чакаецца ўдзел 26 тыс. ваенных з ЗША, Вялікабрытаніі, Германіі, Францыі, Аўстрыі, Даніі, Латвіі, Літвы, Нарвегіі, Польшчы, Фінляндыі, Швецыі, Эстоніі і Украіны. Асноўныя аперацыі пройдуць у прыгранічных раёнах паўднёвай і паўночнай Швецыі, а таксама на востраве Готланд.

У якасці мэты вучэнняў называецца адпрацоўка "процідзеяння ўзброенаму нападзенню на Швецыю".

Вучэнні ў Швецыі пройдуць па 11 мая.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі