ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 4 снежня 2021
Мінск -3°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
22 кастрычніка 2021, 16:20

У Расіі ўзровень калектыўнага імунітэту да каранавіруса складае 45,7 працэнта

Фота з архіва
Фота з архіва

22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узровень калектыўнага імунітэту да каранавіруснай інфекцыі ў Расіі цяпер складае 45,7 працэнта, паведамляе ТАСС са спасылкай на федэральны аператыўны штаб па барацьбе з новым захворваннем.

"Па стане на 22 кастрычніка, вакцынацыя першым кампанентам праведзена 53 511 786 разоў, вакцынацыя поўнага цыкла - 49 161 150 разоў. Узровень калектыўнага імунітэту ў Расіі складае 45,7 працэнта", - сказалі ў штабе.

Расспажыўнагляд раней удакладняў, што для дасягнення калектыўнага імунітэту ў РФ неабходна правакцынаваць не менш як 80 працэнтаў дарослага насельніцтва. Паводле слоў віцэ-прэм'ера РФ Таццяны Голікавай, гэта больш за 90 млн чалавек.

З пачатку пандэміі каранавірусам у свеце заразіліся амаль 242,6 млн чалавек, больш за 4,9 млн памерлі. У Расіі, паводле даных штаба па барацьбе з каранавірусам, зарэгістравана 8 168 305 выпадкаў заражэння, выздаравелі 7 117 060 чалавек, памерлі 228 453. -0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі