Сцяг Нядзеля, 23 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
14 мая 2024, 12:35

У Расіі назначаны новы склад адміністрацыі прэзідэнта

Фота РІА Навіны
Фота РІА Навіны
14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў указы аб назначэннях у кіраўніцтве адміністрацыі прэзідэнта, паведамляе РІА Навіны.

Пасаду кіраўніка адміністрацыі захаваў Антон Вайна, яго першыя намеснікі - Аляксей Громаў і Сяргей Кірыенка. Другія намеснікі - Дзмітрый Казак, Магамедсалам Магамедаў, Максім Арэшкін, Уладзімір Астравенка. Дзмітрый Пяскоў застаўся прэс-сакратаром Пуціна.

Расійскі лідар назначыў сваім памочнікам Аляксея Дзюміна, вызваліўшы яго ад пасады губернатара Тульскай вобласці. Экс-сакратар Савета бяспекі Мікалай Патрушаў таксама атрымаў пасаду памочніка. Сярод іншых памочнікаў прэзідэнта - Уладзімір Мядзінскі, Дзмітрый Міронаў, Юрый Ушакоў, Андрэй Фурсенка, Руслан Эдэльгерыеў, Ларыса Брычова, Дзмітрый Калімулін, Дзмітрый Шалькоў. Кіраваць пратаколам будзе Уладзіслаў Кітаеў.

Таксама Уладзімір Пуцін назначыў паўнамоцных прадстаўнікоў прэзідэнта ў федэральных акругах, саветнікаў, спецпрадстаўнікоў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі