ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 23 верасня 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +21°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 чэрвеня 2022, 17:44

У Польшчы з-за нізкіх зарплат масава звальняюцца настаўнікі

Фота з архіва
Фота з архіва

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Польскія настаўнікі сталі масава звальняцца з-за нізкіх зарплат, што прывяло да кадравага голаду ў сферы адукацыі ў краіне, паведамляе выданне Rzeczpospolita.

Паводле даных выдання, цяпер у школах не хапае каля 13 тыс. настаўнікаў. Пры гэтым звальняюцца нават настаўнікі з вялікім вопытам работы.

Дырэктары школ (многія з якіх таксама звальняюцца) скардзяцца, што маладыя спецыялісты не хочуць працаваць у сферы адукацыі. А тыя, хто ўсё ж прыходзяць на гутарку, расчароўваюцца, даведаўшыся аб зарплаце. Адзначаецца, што настаўнікі, якія пачынаюць працаваць па прафесіі, цяпер зарабляюць на ўзроўні некваліфікаваных работнікаў.

Акрамя таго, некалькі дзён таму паведаміў аб сваім адыходзе з работы ў дзяржаўнай школе Дарыуш Мартынавіч, які ў мінулым годзе атрымаў званне "Настаўнік года".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі