
"Азоўсталь". Фота ТАСС
17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэрыторыю марыупальскага завода "Азоўсталь" добраахвотна пакінулі 256 ваеннаслужачых Украіны, сярод іх 51 ранены, паведамляе ТАСС.
Паводле даных штаба тэрытарыяльнай абароны ДНР, украінскія ваенныя здаліся ў палон.
Напярэдадні, 16 мая, у абаронным ведамстве РФ заявілі, што з ваеннымі Узброеных сіл Украіны ўдалося дамовіцца аб вывадзе з "Азоўсталі" раненых украінскіх салдат. Пазней гэту інфармацыю пацвердзілі ў Кіеве.-0-