
21 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У кіруючай у Ізраілі кааліцыі прыйшлі да дамоўленасці распусціць парламент і правесці пазачарговыя выбары, паведамляе Бі-бі-сі.
Гэтыя выбары стануць пятымі за апошнія чатыры гады. Па іх выніках да ўлады плануе вярнуцца былы прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху, які праслужыў на пасадзе прэм'ера ў суме 15 гадоў і тры месяцы.
Адзначаецца, што ўжо на наступным тыдні ў Кнесеце будзе арганізавана галасаванне аб роспуску парламента і новых выбарах.
Выбары могуць адбыцца ў канцы кастрычніка 2022 года.-0-