ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 6 кастрычніка 2022
Мінск 0°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
07 ліпеня 2022, 09:55

У Хабараўскім краі Расіі тушаць лясныя пажары агульнай плошчай 1,8 тыс. га

Фота з архіва
Фота з архіва

7 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Улады Хабараўскага края ўвялі рэжым НС з-за лясных пажараў. Аб гэтым у сваім Telegram-канале паведаміў кіраўнік края Міхаіл Дзегцяроў.

"Складаная сітуацыя з пажарамі ў шасці муніцыпальных раёнах. Паводле доўгатэрміновага прагнозу надвор'я ападкаў у бліжэйшыя дні не чакаецца. І задача ўсіх службаў края неадкладна прыняць меры па недапушчэнні пагрозы для жыцця людзей і функцыянавання аб'ектаў эканомікі", - падкрэсліў Міхаіл Дзегцяроў.

Таксама кіраўнік Хабараўскага края даў даручэнне арганізаваць кругласутачны маніторынг развіцця падзей па лясных пажарах, каардынаваць дзеянні па іх папярэджанні, а таксама лакалізацыі і ліквідацыі ў найкарацейшыя тэрміны.

Увядзенне рэжыму НС было выклікана ўстанаўленнем сухога і гарачага надвор'я, якое садзейнічае рэзкаму росту пажараў у лясных масівах. На перыяд дзеяння надзвычайнай сітуацыі жыхарам края будзе забаронена наведваць лясы і ўязджаць у іх на аўтамабілях, за выключэннем работнікаў лесаахоўнай службы і арандатараў.

У Хабараўскім краі тушаць 10 лясных пажараў агульнай плошчай 1,8 тыс. га. Ачагі размешчаны ў Ванінскім, Верхнебурэінскім, Ахоцкім, Сонечным, Ульцкім, Хабараўскім раёнах і ў раёне імя Паліны Асіпенка. На тушэнні пажараў задзейнічаны больш за 260 чалавек і 30 адзінак спецтэхнікі. Авіяманіторынг праводзяць восем паветраных суднаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі