ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 6 лютага 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць -10°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 лістапада 2022, 11:33

ЦВК Казахстана: Такаеў перамагае на выбарах прэзідэнта з 81,31 працэнта галасоў

Касым-Жамарт Такаеў. Фота ТАСС
Касым-Жамарт Такаеў. Фота ТАСС

21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзеючы лідар Казахстана Касым-Жамарт Такаеў перамагае на выбарах прэзідэнта краіны з 81,31 працэнта галасоў. Аб гэтым паведамляе Казінфарм са спасылкай на папярэднія даныя Цэнтральнай выбарчай камісіі (ЦВК) Казахстана.

Старшыня ЦВК Казахстана Нурлан Абдзіраў праінфармаваў, што за Касым-Жамарта Такаева прагаласавалі 81,31 працэнта, або 6 456 392 чалавекі. Другое месца ў гонцы за прэзідэнцкае крэсла атрымаў кандыдат ад партыі "Ауыл", кіраўнік асацыяцыі фермераў Казахстана Жыгулі Дайрабаеў, які набраў 3,42 працэнта галасоў.

Галасаванне на выбарах прэзідэнта Рэспублікі Казахстан завяршылася позна ўвечары 20 лістапада. На пасаду кіраўніка дзяржавы прэтэндавалі шэсць кандыдатаў. Яўка выбаршчыкаў склала 69,44 працэнта, або 8 300 046 чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі