
Фота Pixabay
20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Служба знешняй разведкі РФ (СЗР) мае звесткі аб колькасці зброі і ваеннай тэхнікі, прадастаўленай Украіне краінамі НАТА са снежня 2021 года, паведамляе ТАСС.
Згодна з данымі СЗР, Кіеў атрымаў ад краін Паўночнаатлантычнага альянсу 1170 комплексаў проціпаветранай абароны, 440 танкаў, 1510 баявых машын пяхоты, 655 артылерыйскіх гармат.
Таксама заходнія краіны актыўна забяспечвалі ўкраінскую армію боепрыпасамі. У прыватнасці, было прадастаўлена 1,2 млн снарадаў. Кіеў таксама атрымаў 9,8 тыс. ракет да РСЗА.
У СЗР адзначылі, што войскі РФ знішчылі большасць перададзенай краінамі НАТА ваеннай тэхнікі.-0-