
Сі Цзіньпін. Фота Сіньхуа
17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпін 20-22 сакавіка наведае расійскую сталіцу. Аб гэтым паведамляюць РІА Навіны са спасылкай на афіцыйную інфармацыю Крамля.
Адзначаецца, што дзяржаўны візіт кітайскага лідара адбудзецца па запрашэнні прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.
Уладзімір Пуцін і Сі Цзіньпін у час перагавораў абмяркуюць пытанні "развіцця адносін усёабдымнага партнёрства і стратэгічнага ўзаемадзеяння".
Агенцтва Reuters 13 сакавіка паведамляла, што старшыня КНР плануе наведаць Маскву на наступным тыдні.-0-