ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 5 снежня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -9°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
16 верасня 2022, 14:26

Швейцарыя прыпыніла дзеянне пагаднення аб спрошчаным візавым рэжыме з РФ

Фота ТАСС
Фота ТАСС

16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Улады Швейцарыі прынялі рашэнне прыпыніць дзеянне пагаднення з Расійскай Федэрацыяй, якое прадугледжвае спрашчэнне працэдуры выдачы віз, паведамляе РІА Навіны.

У заяве швейцарскага ўрада адзначаецца, што цяпер для расійскіх грамадзян зноў будзе прымяняцца звычайная візавая працэдура.

Урад Швейцарыі таксама ўдакладняе, што такая мера будзе садзейнічаць ажыццяўленню адзінай візавай палітыкі ва ўсёй Еўропе.

Раней дзеянне пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму з РФ прыпыніў Еўрапейскі саюз, і з 12 верасня да расіян сталі прымяняцца агульныя правілы выдачы віз. Так, кошт візы павялічыўся да 80 еўра, для запыту візы неабходны дадатковыя дакументы, а час яго разгляду павялічыўся.

Швейцарыя, нягледзячы на тое, што не з'яўляецца членам ЕС, але ўваходзіць у шэнгенскую зону, вырашыла прытрымлівацца візавай палітыкі Еўрасаюза ў адносінах да РФ, прыпыніўшы дзеянне пагаднення аб спрашчэнні працэдуры выдачы віз, якое было падпісана ў 2011 годзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі