
8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Украінскія ваенныя паспрабавалі прарваць абарону на Запарожскім напрамку, праціўнік быў спынены УС Расіі. Пра гэта паведаміў кіраўнік расійскага абароннага ведамства Сяргей Шайгу, піша ТАСС.
Паводле яго слоў, УС Украіны ў ноч на 8 чэрвеня паспрабавалі атакаваць расійскіх ваенных на Запарожскім напрамку. Пры спробе прарыву Кіеў задзейнічаў сілы да 1,5 тыс. чалавек і 150 адзінак тэхнікі.
Праціўніка ўдалося своечасова выявіць і спыніць на ўсіх чатырох напрамках. УС Расіі нанеслі прэвентыўны ўдар, у выніку чаго праціўнік адышоў з вялікімі стратамі. Кіраўнік Мінабароны РФ удакладніў, што ў выніку двухгадзіннага бою УСУ было страчана каля 350 чалавек, 30 танкаў і 11 БМП.
6 чэрвеня Мінабароны РФ таксама паведамляла аб спробе наступлення УСУ на некалькіх участках фронту. Праціўнік спрабаваў выйсці ў наступленне на працягу трох сутак, задзейнічаўшы для гэтага вялікую колькасць тэхнікі і жывой сілы. Ваенным РФ удалося сарваць усе спробы наступлення ўкраінскай арміі, якая тады таксама панесла сур'ёзныя страты.-0-