ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 25 верасня 2022
Мінск Ясна +12°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
19 ліпеня 2022, 16:11

СААЗ заявіла аб уздыме новай хвалі COVID-19 у Еўропе

Фота з архіва
Фота з архіва

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У еўрапейскім рэгіёне назіраецца ўздым новай хвалі каранавіруса, якая выклікана распаўсюджваннем мутацый штама амікрон. Аб гэтым паведаміў кіраўнік Еўрапейскага бюро СААЗ Ханс Клюге, паведамляе РІА Навіны.

Паводле яго слоў, цяпер найбольш распаўсюджаны ў Еўропе падвіды амікрона - BA.2 і BA.5. Яны дэманструюць высокую ступень кантагіёзнасці, калі параўноўваць з тымі штамамі, якія цыркулявалі ў мінулым.

Клюге адзначыў, што за мінулыя паўтара месяца колькасць новых выпадкаў заражэння ў краінах Еўропы вырасла ў тры разы. Пры гэтым на мінулым тыдні на еўрапейскі рэгіён прыпала амаль палавіна ўсіх новых выпадкаў інфіцыравання ў свеце.

Клюге прагназуе, што каранавірус стане актыўней перадавацца з надыходам халадоў. У сувязі з гэтым ужо цяпер неабходна павялічыць тэмпы вакцынацыі, а таксама прымаць санітарныя меры - па магчымасці насіць маскі і праветрываць памяшканні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі