ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 10 чэрвеня 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +19°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
13 лютага 2023, 10:31

Ратавальнікі дасталі з-пад завалаў у Турцыі мужчыну праз 160 гадзін пасля надзвычайнага здарэння

Фота МНС
Фота МНС

13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каманда ратавальнікаў з Расіі, Беларусі і Кыргызстана выратавала мужчыну з-пад завалаў у Турцыі праз больш як 160 гадзін пасля землетрасення, паведамляе ТАСС.

Паводле інфармацыі прэс-службы МНС Расіі, аперацыя па выратаванні доўжылася больш за 4 гадзіны і завяршылася паспяхова. Работы праводзіліся ў цёмны час сутак з рызыкай для жыцця пры магчымым абвальванні канструкцый. Непасрэдна да даставання з-пад завалу ўрачы аказалі пацярпеламу першую медыцынскую дапамогу. Мужчыну перадалі медыкам хуткай дапамогі.

У Турцыі з пачатку правядзення пошукава-выратавальных работ на ўчастку расійскай каманды сумеснымі намаганнямі ратавальнікаў МНС Расіі, Беларусі і Кыргызстана спецыялісты выратавалі пяць чалавек, у Сірыі - тры чалавекі, у тым ліку дзіця.

Паводле апошніх даных, колькасць загінулых у выніку землетрасення толькі ў Турцыі перавысіла 29,6 тыс.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі