ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 23 сакавіка 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +14°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
27 снежня 2022, 14:41

Расспажыўнагляд: свіны грып зафіксаваны ва ўсіх рэгіёнах Расіі

Фота з архіва
Фота з архіва

27 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ва ўсіх рэгіёнах Расійскай Федэрацыі цяпер рэгіструюцца выпадкі заражэння вірусам свінога грыпу (А/H1N1). Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным сайце Расспажыўнагляда.

Паводле даных ведамства, сярод рэспіраторных вірусаў, якія цыркулююць у РФ, найбольш распаўсюджаны вірусы грыпу. На іх долю прыпадае каля 76,5 працэнта ад усіх рэспіраторных інфекцый. Пры гэтым у большай меры распаўсюджаны штам свінога грыпу. Ён ахапіў ужо ўсе рэгіёны Расіі.

Разам з тым адзначаецца, што эпідабстаноўка ў краіне паляпшаецца. Так, за мінулы тыдзень колькасць людзей, інфіцыраваных ВРВІ і грыпам, зменшылася на 7 працэнтаў.

Пад кантролем застаецца і сітуацыя з распаўсюджваннем каранавіруса ў Расіі. На мінулым тыдні было выяўлена каля 47 тыс. выпадкаў захворвання на COVID-19.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі