ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 16 жніўня 2022
Мінск +26°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
14 мая 2022, 11:37

Расія папярэдзіла аб наступствах далучэння Швецыі і Фінляндыі да НАТА

Аляксандр Грушко. Фота прэс-службы МЗС РФ
Аляксандр Грушко. Фота прэс-службы МЗС РФ

14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пашырэнне Паўночнаатлантычнага альянсу за кошт Швецыі і Фінляндыі стане прычынай мілітарызацыі Поўначы. Аб гэтым заявіў намеснік кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Расіі Аляксандр Грушко, паведамляе ТАСС.

Паводле яго слоў, рашэнне аб уступленні ў НАТА не адпавядае інтарэсам Стакгольма і Хельсінкі. Таксама гэта не будзе садзейнічаць умацаванню бяспекі і стабільнасці ў Еўропе.

Аляксандр Грушко адзначыў, што Поўнач да гэтага часу ў ваенным плане захоўвала нейтралітэт і заставалася самым спакойным рэгіёнам у Еўропе. Аднак з уступленнем Швецыі і Фінляндыі ў НАТА сітуацыя абсалютна зменіцца.

Дыпламат таксама заявіў, што Масква не бачыць прычын, з-за якіх Фінляндыя вырашыла зрабіць настолькі рэзкі разварот і далучыцца да НАТА.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі