Сцяг Нядзеля, 16 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
10 студзеня 2024, 14:29

Пуцін: залежнасць вядучых эканомік Еўропы ад РФ аказалася большай, чым залежнасць Расіі ад іх

Уладзімір Пуцін. Фота ТАСС
Уладзімір Пуцін. Фота ТАСС
10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін заявіў, што залежнасць вядучых еўрапейскіх эканомік ад Расіі аказалася большай, чым залежнасць РФ ад іх, паведамляе ТАСС.

Пуцін адзначыў, што вядучыя эканомікі Еўропы перажываюць цяпер не лепшыя часы, у той час як у Расіі назіраецца рост, у іх - спад.

"Мы не радуемся, але факт застаецца фактам. А ён такі, што аказалася, што іх залежнасць ад нас большая, чым наша ад іх", - сказаў ён.

Паводле слоў расійскага лідара, РФ паказала ўсяму свету, што яна ва ўсіх сэнсах самадастатковая краіна. "Вось гэта абсалютна самы важны вынік мінулага года", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі