ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 23 верасня 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +16°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
25 мая 2023, 15:01

Пуцін заявіў аб паспяховым супрацоўніцтве ў ЕАЭС і назваў галоўнага бенефіцыяра ў саюзе

Уладзімір Пуцін. Фота ТАСС
Уладзімір Пуцін. Фота ТАСС

25 мая, Масква /Кар. БЕЛТА/. Супрацоўніцтва ў Еўразійскім эканамічным саюзе развіваецца сапраўды вельмі паспяхова. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў вузкім складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Да месца правядзення саміту ў Вялікі Крамлёўскі палац кіраўнікі дзяржаў прыбылі апоўдні. Аднак пасяджэнне пачалося не адразу. Лідары краін ЕАЭС вырашылі нейкі час паразмаўляць без камер.

"Мы практычна пачалі працаваць, даволі актыўна цяпер абмяркоўвалі эканамічную сітуацыю ў нашых краінах. Прааналізавалі, як ідзе наша супрацоўніцтва. Прычым удалося паглыбіцца ўжо ў дэталі па некаторых галінах вытворчасці. Хацеў бы падкрэсліць, што супрацоўніцтва ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза развіваецца сапраўды вельмі паспяхова, - адзначыў Уладзімір Пуцін. - Як Прэзідэнт Казахстана толькі што сказаў, галоўным бенефіцыярам з'яўляецца Арменія".

Расійскі Прэзідэнт растлумачыў, што ў Арменіі цяпер фіксуецца самы высокі тэмп росту эканомікі на прасторы ЕАЭС.

"У мінулым годзе было 12,6 працэнта, калі не памыляюся. У бягучым годзе - 12,1 працэнта", - удакладніў прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян.

"Гэта, вядома, сур'ёзная лічба, вельмі сур'ёзная", - уразіўся расійскі лідар.

Ён заявіў, што Расія высока цэніць цеснае партнёрства з усімі дзяржавамі ЕАЭС. Супрацоўніцтва, падкрэсліў Уладзімір Пуцін, паслядоўна выбудоўваецца на прынцыпах узаемнай выгады, павагі і ўлікаў інтарэсаў адзін аднаго.

Парадак дня пасяджэння складаецца з 17 пытанняў. Спачатку кіраўнікі дзяржаў абмяняюцца меркаваннямі ў вузкім складзе, затым да іх далучацца - асабіста або па відэасувязі - лідары іншых краін-партнёраў. "Комплексна з удзелам дэлегацый абмяркуем канкрэтныя пытанні інтэграцыйнага ўзаемадзеяння, у тым ліку ў такіх сферах, як забеспячэнне энергетычнай і харчовай бяспекі, тэхналагічнай і фінансавай незалежнасці, паскарэння лічбавай трансфармацыі, устаранення рэгулятарных і гандлёвых бар'ераў, развіцця транспартнай інфраструктуры", - расказаў аб парадку дня Прэзідэнт Расіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі