ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 1 лютага 2023
Мінск 0°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
02 лістапада 2022, 17:49

Пуцін заявіў аб гатоўнасці РФ бясплатна прадаставіць збожжа самым бедным краінам

Уладзімір Пуцін. Фота прэс-службы прэзідэнта РФ
Уладзімір Пуцін. Фота прэс-службы прэзідэнта РФ

2 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін у ходзе тэлефоннай размовы з лідарам Інданезіі Джока Відода пацвердзіў гатоўнасць расійскага боку бясплатна накіраваць у самыя бедныя краіны значны аб'ём збожжа ў якасці гуманітарнай дапамогі. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу Крамля.

У заяве прэс-службы таксама гаворыцца, што Пуцін расказаў свайму інданезійскаму калегу аб прынцыповых падыходах РФ да рэалізацыі стамбульскіх дамоўленасцей адносна вывазу з чарнаморскіх партоў украінскага збожжа і разблакіравання экспарту расійскай сельгаспрадукцыі і ўгнаенняў на сусветныя рынкі.

Адзначаецца, што кіраўнік Інданезіі падтрымаў такі падыход.

Пуцін таксама праінфармаваў Відода аб вяртанні Расіі да збожжавай здзелкі пасля атрымання неабходных гарантый ад украінскага боку наконт невыкарыстання гуманітарнага маршруту ў ваенных мэтах.

Акрамя таго, кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва і пацвердзілі курс на прадаўжэнне нарошчвання сувязей.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі