Сцяг Нядзеля, 25 лютага 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 лютага 2023, 13:51

Пуцін усклаў адказнасць за распальванне ўкраінскага канфлікту на заходнія эліты

21 лютага, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін усклаў адказнасць за распальванне ўкраінскага канфлікту на заходнія эліты. Аб гэтым ён заявіў, выступаючы з пасланнем Федэральнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Адказнасць за распальванне ўкраінскага канфлікту, за эскалацыю, за рост колькасці ахвяр поўнасцю на заходніх элітах. І, вядома, на кіеўскім рэжыме сённяшнім, для якога ўкраінскі народ па сутнасці чужы. Сённяшні ўкраінскі рэжым абслугоўвае не нацыянальныя інтарэсы, а інтарэсы трэціх краін. Захад выкарыстоўвае Украіну супраць Расіі і як таран, і як палігон", - сказаў Уладзімір Пуцін.

Ён падкрэсліў, што чым мацнейшымі будуць пагрозы для Расіі, тым яна далей будзе адсоўваць іх ад уласных граніц. "Я не буду цяпер дэталёва спыняцца на спробах Захаду пераламаць ход баявых дзеянняў, на іх планах па нарошчванні ваенных паставак - усім і так гэта добра вядома. Але адна акалічнасць павінна быць зразумела ўсім: чым больш дальнабойныя заходнія сістэмы будуць паступаць на Украіну, тым далей мы будзем вымушаны адсоўваць пагрозу ад нашых граніц", - заявіў прэзідэнт Расіі.

"Эліты Захаду не ўтойваюць сваёй мэты: нанесці Расіі, як яны гавораць, гэта простая мова, стратэгічнае паражэнне. Гэта значыць скончыць з намі раз і назаўсёды. Гэта значыць яны маюць намер перавесці лакальны канфлікт у фазу глабальнага процістаяння. Менавіта так мы гэта разумеем і адпаведным чынам будзем рэагаваць", - падкрэсліў ён.

У час выступлення Уладзімір Пуцін таксама прывёў наступныя даныя: на вайну ва Украіне супраць Расіі Захад ужо выдзеліў больш як $150 млрд, у той час як на дапамогу бедным краінам за апошнія два гады - толькі $60 млрд.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі