
16 мая, Масква /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на сустрэчы лідараў АДКБ у Маскве назваў першарадныя задачы арганізацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Цалкам лагічна, што першараднай на бягучым этапе з'яўляецца задача далейшага ўдасканалення і актывізацыі дзейнасці АДКБ, яе кіруючых структур. Будзем таксама займацца пытаннямі аснашчэння калектыўных сіл АДКБ сучасным узбраеннем і тэхнікай, павышэннем аператыўнай сумяшчальнасці іх воінскіх кантынгентаў, паляпшэннем зладжанасці сумесных дзеянняў нашых ваенных структур і спецслужбаў", - сказаў Уладзімір Пуцін.
Паводле слоў расійскага лідара, за мінулыя дзесяцігоддзі арганізацыя памацнела і набыла заслужаны аўтарытэт. А сведчаннем яе сталасці, падкрэсліў Прэзідэнт Расіі, стала паспяховае правядзенне міратворчай аперацыі ў Казахстане.-0-