
Уладзімір Пуцін. Фота ТАСС
20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін пракаменціраваў журналістам, якая можа быць рэакцыя ў выпадку ўвядзення абмежаванняў на пастаўкі нафты з Расіі, паведамляе ТАСС.
Такім меркаваннем падзяліўся расійскі лідар пасля саміту ў Тэгеране. Уладзімір Пуцін падкрэсліў, што ў сітуацыі з нафтай Захад рызыкуе наступіць на тыя ж граблі, што і з пастаўкамі газу.
Прэзідэнт РФ абазначыў, што шмат чуў аб ідэі наконт абмежаванняў аб'ёмаў расійскай нафты і цаны на чорнае золата. На яго думку, у гэтым плане можа прадубліравацца сітуацыя з газам. "Вынік будзе той жа самы - уздым цэн. Цэны на нафту ўзляцяць да неба", - рэзюмаваў Уладзімір Пуцін.-0-