ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 8 снежня 2022
Мінск -1°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
26 верасня 2022, 10:32

Правацэнтрысты перамагаюць на парламенцкіх выбарах у Італіі

Фота unsplash.com
Фота unsplash.com

26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На пазачарговых парламенцкіх выбарах у Італіі лідзіруе правацэнтрысцкая кааліцыя, прадстаўленая трыма партыямі - "Наперад, Італія", "Браты Італіі" і "Ліга", паведамляе ТАСС.

Па выніках падліку 90 працэнтаў галасоў правацэнтрысты атрымліваюць 44,53 працэнта на выбарах у Сенат і 44,34 працэнта - у Палату дэпутатаў.

Найбольшую падтрымку сярод выбаршчыкаў атрымала партыя "Браты Італіі" (26,39 працэнта галасоў у Сенаце, 26,44 працэнта - у Палаце дэпутатаў). Такім чынам, лідар партыі Джорджа Мелоні можа стаць новым прэм'ер-міністрам краіны. У фарміраванні ўрада таксама будуць удзельнічаць кааліцыйныя партыі "Наперад, Італія" і "Ліга".

Як адзначаецца, упершыню пасля канца праўлення фашызму да ўлады ў Італіі прыходзіць партыя яўнага правага толку.

Дэмакратычная партыя і партыя "Рух "5 зорак", якія аказаліся на другім і трэцім месцы па колькасці атрыманых галасоў, заявілі аб гатоўнасці прадстаўляць апазіцыю.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі