Сцяг Субота, 25 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
11 сакавіка 2024, 10:28

Правацэнтрысты лідзіруюць на выбарах у Партугаліі пасля падліку 95 працэнтаў галасоў

Фота з архіва
Фота з архіва
11 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На датэрміновых усеагульных выбарах у Партугаліі пасля папярэдняй апрацоўкі амаль 95 працэнтаў бюлетэняў з вынікам 29,5 працэнта галасоў лідзіруе правацэнтрысцкі Дэмакратычны альянс на чале са старшынёй Сацыял-дэмакратычнай партыі Луішам Мантэнегру, паведамляе ТАСС.

Адзначаецца, што за ім ідзе Сацыялістычная партыя з вынікам 28,5 працэнта галасоў. Трэцяе месца займае крайне правая палітычная сіла "Хопіць" з 18,6 працэнта галасоў.

Для таго каб самастойна зацвердзіць будучага прэм'ер-міністра краіны, пераможцу выбараў неабходна было атрымаць абсалютную большасць месцаў у парламенце. Паколькі гэтага не адбылося, партыям трэба дамовіцца аб магчымай падтрымцы свайго кандыдата з іншымі палітычнымі сіламі, што прайшлі ў парламент.

Датэрміновыя ўсеагульныя выбары адбыліся ў Партугаліі 10 сакавіка. Яўка перасягнула 65,4 працэнта. У выніку галасавання былі выбраны 230 дэпутатаў аднапалатнага парламента - Сходу рэспублікі. Першапачаткова галасаванне павінна было прайсці ў 2026 годзе, аднак у лістападзе 2023 года прэзідэнт рэспублікі Марселу Рэбелу ды Соўза прыняў рашэнне распусціць парламент і правесці датэрміновыя выбары. Такое рашэнне было прынята пасля аб'яўлення аб выхадзе ў адстаўку прэм'ер-міністра краіны сацыяліста Антоніу Кошта ў сувязі з расследаваннем пракуратуры аб магчымых парушэннях у праектах па здабычы літыю і атрыманні вадароду.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі