
29 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Афіцыйны прадстаўнік дзеючага прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана Ібрагім Калын заявіў, што краіны Захаду ўжо на працягу паўтара года аказваюць націск на Анкару, патрабуючы ўвесці санкцыі супраць Расіі, паведамляе РІА Навіны са спасылкай на тэлеканал AHaber.
"Паўтара года ўжо заходнія краіны на нас аказваюць неймаверны націск, прыходзяць і патрабуюць увесці санкцыі, пытаюцца, навошта мы супрацоўнічаем з Расіяй і гэтак далей", - падзяліўся Ібрагім Калын.
Ён таксама звярнуў увагу на тое, што турэцкі бок нікога не паслухаў і правёў цырымонію дастаўкі першага паліва на АЭС "Акую".
Раней Ібрагім Калын не раз адзначаў, што калі Турцыя ўвядзе санкцыі супраць Расіі, яны перш за ўсё акажуць негатыўны ўплыў на саму Анкару.
Цырымонія завозу ядзернага паліва на АЭС "Акую" адбылася 27 красавіка ў турэцкім горадзе Мерсін. У ёй у рэжыме відэаканферэнцыі прынялі ўдзел прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган і прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін. Паводле слоў Эрдагана, праект АЭС "Акую" з'яўляецца самым буйным сумесным з РФ капіталаўкладаннем Турцыі.-0-