
Фота з архіва
12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Члены Еўрасаюза не супраць узмацніць энергетычныя санкцыі ў адносінах да РФ, паведамляе ТАСС са спасылкай на выданне Politico, якое ў сваю чаргу спасылаецца на неназваныя крыніцы.
Паводле інфармацыі газеты, прадстаўнікі краін ЕС 11 мая абмеркавалі тэхнічныя пытанні 11-га пакета санкцый. Паведамляецца, што цяпер яны не выказваюць сур'ёзных пярэчанняў супраць узмацнення існуючых энергетычных санкцый.
Раней агенцтва Bloomberg, спасылаючыся на дакументы ЕС, інфармавала, што ЕС прапанаваў увесці забарону на доступ у свае парты суднам, якія спрабуюць абысці санкцыі супраць нафты з РФ.-0-