ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 29 мая 2023
Мінск Ясна +10°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
14 сакавіка 2023, 16:07

Пяскоў: санкцыі Захаду застрахавалі Расію ад банкаўскага крызісу ў ЗША

Дзмітрый Пяскоў. Фота ТАСС
Дзмітрый Пяскоў. Фота ТАСС

14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Уведзеныя краінамі Захаду санкцыі ў нейкім сэнсе засцераглі Расійскую Федэрацыю ад негатыўнага ўплыву банкаўскага крызісу ў Злучаных Штатах. Аб гэтым заявіў прадстаўнік Крамля Дзмітрый Пяскоў, паведамляе ТАСС.

Пяскоў пракаменціраваў сітуацыю з банкруцтвам амерыканскіх банкаў і расказаў, ці адаб'ецца яна на фінансавых установах у РФ. Паводле слоў прадстаўніка Крамля, расійская банкаўская сістэма знаходзіцца пад санкцыямі Захаду. Таму яна практычна не зведвае на сабе негатыўных наступстваў крызісу ў ЗША.

"Тут мы ў пэўнай ступені застрахаваны ад негатыўнага ўздзеяння таго крызісу, які цяпер разгортваецца за акіянам", - заявіў Пяскоў.

На мінулым тыдні стала вядома аб банкруцтве буйнога амерыканскага банка Silicon Valley Bank. Праз некалькі дзён закрыўся нью-ёркскі банк Signature Bank. Затым праблемы ахапілі і іншыя фінансавыя ўстановы ЗША. 13 сакавіка былі спынены таргі акцыямі больш як 30 банкаў.

Паводле даных Bloomberg, за два дні пасля банкруцтва Silicon Valley Bank капіталізацыя сусветнага фінансавага сектара знізілася на $465 млрд. Шэраг буйнейшых фондавых біржаў адрэагавалі зніжэннем каціровак.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі