
5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэс-сакратар Прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Масква знаходзіць абуральным рашэнне улад Эстоніі ліквідаваць усе савецкія помнікі з грамадскіх месцаў, паведамляе ТАСС.
"Мы лічым гэта абуральным. Вайна з агульнай гісторыяй, пазбаўленне ад помнікаў тым, хто выратаваў Еўропу ад фашызму, вядома, абуральна. Гэта не робіць гонару ніякай нацыі, у тым ліку Эстоніі", - падкрэсліў прадстаўнік Крамля.
Пяскоў дадаў, што ў Масквы няма магчымасцей перашкодзіць гэтаму. У той жа час, паводле яго слоў, можна ўнесці прапанову, каб гэтыя помнікі не знішчалі, а вывезлі на тэрыторыю Расіі.
Раней прэм'ер-міністр Эстоніі Кая Калас выступіла за хутчэйшы дэмантаж савецкіх помнікаў, устаноўленых у рэспубліцы. Паводле ацэнак мясцовых улад, у Эстоніі налічваецца ад 200 да 400 помнікаў з савецкай сімволікай.-0-