Сцяг Субота, 25 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
18 сакавіка 2024, 09:13

Пасля апрацоўкі 90 працэнтаў бюлетэняў на выбарах прэзідэнта РФ Пуцін набірае больш за 87 працэнтаў галасоў

Фота ТАСС
Фота ТАСС
18 сакавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Пасля апрацоўкі 90 працэнтаў бюлетэняў на завершаных 17 сакавіка выбарах прэзідэнта Расіі дзеючы кіраўнік дзяржавы Уладзімір Пуцін набірае больш за 87 працэнтаў галасоў. Аб гэтым сведчаць даныя электроннага табло Цэнтрвыбаркама, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сітуацыя з самага пачатку падліку галасоў мяняецца нязначна - рэзультаты вагаюцца ў межах 1 працэнта. Так, згодна з данымі ЦВК пасля апрацоўкі 90,51 працэнта бюлетэняў, Уладзімір Пуцін атрымлівае безагаворачную перамогу і набірае 87,21 працэнта галасоў. З чатырох кандыдатаў, якія ўдзельнічалі ў выбарах, другое месца займае прадстаўнік КПРФ Мікалай Харытонаў - 4,29 працэнта. Следам знаходзіцца кандыдат ад партыі "Новыя людзі" Уладзіслаў Даванкоў - ён атрымаў 3,93 працэнта галасоў выбаршчыкаў. На апошнім месцы лідар ЛДПР Леанід Слуцкі - за яго аддалі свае галасы 3,16 працэнта расіян.

Згодна з Канстытуцыяй РФ, прэзідэнт краіны выбіраецца на шэсць гадоў. Афіцыйныя папярэднія вынікі выбараў ЦВК абяцае агучыць пад паўдня 18 сакавіка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі