ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 верасня 2023
Мінск Ясна +13°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
07 красавіка 2023, 12:02

Папа Рымскі заклікаў да двухтыднёвага перамір'я ва Украіне ў час велікодных свят

Фота з архіва
Фота з архіва

7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Папа Рымскі Францыск заклікаў устанавіць двухтыднёвае перамір'е ва Украіне з 9 красавіка на час Вялікадня ў католікаў і праваслаўных. Аб гэтым інфармуе ТАСС.

Кіраўнік Сусветнага саюза старавераў Леанід Севасцьянаў са спасылкай на асабістую размову з пантыфікам паведаміў, што Папа Рымскі прапанаваў устанавіць двухтыднёвае перамір'е ў зоне баявых дзеянняў ва Украіне і ў рэгіёнах РФ, далучаных у выніку рэферэндумаў.

У гонар таго, што наступныя два тыдні Вялікдзень будуць святкаваць спачатку католікі, а затым праваслаўныя, Папа Рымскі прапанаваў з 9 красавіка поўнасцю спыніць баявыя дзеянні і аб'явіць перамір'е. "Каб з гэтай нядзелі і на працягу двух тыдняў наогул не было б ніякіх наступленняў, каб усе спынілі адзін у аднаго страляць і было аб'яўлена перамір'е", - адзначыў Леанід Севасцьянаў.

Раней Папа Рымскі Францыск заявіў, што лічыць перагаворы паміж Расіяй, Украінай і Захадам адзіным правільным выхадам з канфлікту для ўсіх удзельнікаў. Пантыфік перакананы, што рана ці позна перагаворы пачнуцца, але пасля яшчэ большых разбурэнняў, ахвяр і чалавечага гора. У сувязі з гэтым перагаворы трэба пачаць як мага хутчэй.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі