Сцяг Чацвер, 30 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
04 сакавіка 2024, 16:33

Орбан заявіў, что Захад упусціў магчымасць для заключэння мірнага пагаднення па Украіне

4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан заявіў, што Захад упусціў магчымасць для заключэння мірнага пагаднення па Украіне, паведамляе ТАСС.

"Еўрапейцы не змаглі лакалізаваць канфлікт, які, наадварот, толькі пашырыўся, і ўпусцілі прыдатны момант для хуткага заключэння мірнага пагаднення", - сказаў Орбан у час свайго выступлення ў Будапешце на канферэнцыі, арганізаванай Гандлёва-прамысловай палатай краіны.

Ён таксама выказаў меркаванне, што Захад не зможа перамагчы Расію ў канфлікце ва Украіне, і заклікаў як мага хутчэй пачаць мірныя перагаворы.

Пры гэтым Орбан указаў на тое, што цяпер ваенная сітуацыя складваецца ў інтарэсах Расіі, а час - не на баку Захаду.

"Год таму ваенная сітуацыя была не такой відавочнай, як цяпер. Цалкам зразумела, што яна схіляецца ў бок Расіі", - канстатаваў венгерскі прэм'ер. Ён адзначыў, што "большасць краін Заходняй Еўропы, на жаль, лічаць, што час на баку Захаду і ў выпадку прадаўжэння вайны можна будзе дасягнуць больш выгадных пазіцый" для пачатку перагавораў. Паводле яго слоў, гэта пытанне цяпер актыўна абмяркоўваецца ў Еўропе."Венгрыя адна з нямногіх краін, хто думае інакш", - дадаў палітык.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі