
Фота ТАСС
10 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паўночнаатлантычны альянс уступіў у новую эру, і цяпер ён не толькі абараняе бяспеку дзяржаў - членаў ваеннага блока, але і дэмакратычныя каштоўнасці па ўсёй планеце. Аб гэтым заявіў начальнік Ваеннага камітэта альянсу Роб Баўэр, паведамляе ТАСС.
"НАТА ўступіла ў новую эру калектыўнай абароны", - сказаў Баўэр.
Ён нагадаў, што ў НАТА ўваходзіць 31 дзяржава, дзе ў агульнай колькасці пражывае каля мільярда чалавек. І ўпершыню альянс не толькі абараняе жыхароў краін НАТА, але і "дэмакратычныя каштоўнасці" па ўсім свеце, заявіў кіраўнік Ваеннага камітэта.
Баўэр таксама заявіў аб узаемадзеянні НАТА з арміямі многіх дзяржаў, што, на яго погляд, з'яўляецца "ўнікальным фактам у свеце".-0-