
14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узброеныя сілы ДНР і РФ на тэрыторыі металургічнага завода "Азоўсталь" у Марыупалі рэгулярна знаходзяць байцоў нацыяналістычнага батальёна "Азоў", якія не здаліся ў палон 20 мая, паведамляе ТАСС са спасылкай на крыніцу ў сілавых структурах.
Паводле яго інфармацыі, у час размініравання і зачысткі катакомбаў завода амаль кожны дзень адлоўліваюць байцоў "Азова", да якіх шмат пытанняў у праваахоўных органаў. Устанаўліваецца асоба ўсіх ваенных злачынцаў, з імі вядуцца следчыя дзеянні. Пасля допыту і прад'яўлення абвінавачанняў яны будуць утрымлівацца ў СІЗА, як і астатнія злачынцы, якія здаліся да гэтага ў палон.
Усіх знойдзеных на заводзе байцоў правераць на ўчыненне проціпраўных дзеянняў у рамках узбуджаных раней крымінальных спраў у адносінах да іх.-0-