Сцяг Пятніца, 21 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
14 мая 2024, 11:35

На Сонцы адбылася моцная ўспышка
 

Фота Flickr / ESA
Фота Flickr / ESA
14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На Сонцы 14 мая зафіксавана ўспышка самага высокага класа X. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на Інстытут прыкладной геафізікі (Расія).

Успышка адзначана 14 мая ў 5.09 па мінскім часе. Доўжылася яна на працягу 16 мінут. Успышка суправаджалася парушэннем караткахвалевай радыёсувязі.

Паводле даных вучоных, небяспека ад патокаў энергічных пратонаў сонечных успышак на гэты час знаходзіцца на ўзроўні S2 (умераны).

Усяго за два тыдні адбылося 14 успышак класа Х і вялікая колькасць успышак класа М.

Сонечныя ўспышкі ў залежнасці ад магутнасці рэнтгенаўскага выпрамянення дзеляцца на пяць класаў: A, B, C, M і X. Разам з ўспышкамі звычайна адбываюцца выкіды сонечнай плазмы, воблакі якой, дасягаючы Зямлі, могуць правакаваць магнітныя буры.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі