
7 чэрвеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Разблакіраванне перагавораў па Украіне залежыць ад Кіева і яго заходніх куратараў, Расія да перагавораў гатова. Аб гэтым заявіла 7 чэрвеня на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
"У пытанні ўрэгулявання ўкраінскага крызісу важна разумець, што Расію не трэба заахвочваць да перагавораў, бо яна ніколі іх не блакіравала. Сёння аднаўленне перапыненага ў мінулым годзе кіеўскім рэжымам перагаворнага працэсу залежыць выключна ад гатоўнасці ўкраінскіх улад і іх заходніх куратараў (магчыма, нават ад заходніх куратараў у першую чаргу) да сур'ёзнага абмеркавання новых геапалітычных рэалій", - заявіла Марыя Захарава.
"Гэтай гатоўнасці мы пакуль не назіраем", - падкрэсліла яна.
Афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ таксама нагадала, што кіеўскі рэжым на заканадаўчым узроўні сам сабе забараніў весці перагаворы з Расіяй.-0-