Сцяг Субота, 25 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
13 сакавіка 2024, 16:55

МЗС РФ: фіксуюцца спробы ўмяшання недружалюбных краін у выбары прэзідэнта Расіі
 

Марыя Захарава. Фота МЗС Расіі
Марыя Захарава. Фота МЗС Расіі
13 сакавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Фіксуюцца спробы ўмяшання недружалюбных краін у выбары прэзідэнта Расіі. Аб гэтым заявіла на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы фіксуем усё новыя і новыя спробы перашкодзіць нармальнай арганізацыі выбараў за мяжой і з-за мяжы, на гэта таксама звяртаю ўвагу. Так, за мяжой (у першую чаргу размова ідзе, вядома, пра недружалюбныя краіны) мы фіксуем прамыя - не спробы, а літаральна прамую дзейнасць па максімальным ускладненні магчымасці для нашых грамадзян рэалізаваць сваё грамадзянскае права. І з гэтых недружалюбных краін мы фіксуем спробы паўплываць на сітуацыю ўнутры нашай краіны ў сувязі з праводзімымі выбарамі", - сказала Марыя Захарава.

У якасці прыкладу яна прывяла інфармацыю розных рухаў, што актыўна распаўсюджваецца апошнія дні ў сацыяльных сетках, якія заяўляюць аб правядзенні так званых экзітполаў на выхадзе з выбарчых участкаў. "Гэтыя арганізацыі акрамя апытанняў даюць інструкцыі и тлумачаць, як псаваць, напрыклад, выбарчыя бюлетэні, каб яны былі несапраўднымі, і даюць адпаведныя парады", - звярнула ўвагу афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ.

Гэтыя арганізацыі даюць рэкамендацыі, як галасаваць грамадзянам. "Гэта відавочная спроба перашкодзіць нармальнаму волевыяўленню грамадзян, што недапушчальна і вядзе да прыцягнення да адказнасці", - падкрэсліла яна.

 "Акрамя таго, нядаўна стала вядома: адміністрацыя Байдэна ставіць перад амерыканскімі няўрадавымі арганізацыямі прамую задачу дабіцца зніжэння яўкі на маючых адбыцца 15-17 сакавіка выбарах прэзідэнта. Я хацела б нагадаць адміністрацыі Байдэна: мы 15-17 сакавіка выбіраем прэзідэнта Расійскай Федэрацыі, а прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі вы там у ЗША будзеце выбіраць у гэтым годзе, але крыху пазней. Гэта розныя выбары", - заявіла Марыя Захарава.

"З падачы Вашынгтона праз інтэрнэт-рэсурсы распаўсюджваюцца заклікі да грамадзян Расіі ігнараваць выбары. Пры ўдзеле вядучых амерыканскіх ІТ-спецыялістаў плануецца ажыццявіць кібератакі на сістэмы дыстанцыйнага электроннага галасавання, якія зробяць немагчымым улік галасоў значнай долі расійскіх выбаршчыкаў. Я хачу падкрэсліць: так ставіцца ім задача", - дадала афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ.-0-
 
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі