
21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ні адна краіна свету не мае права ўмешвацца ў адносіны Кітая і Расійскай Федэрацыі. Аб гэтым заявіў прадстаўнік кітайскага МЗС Ван Вэньбінь, паведамляе ТАСС.
Дыпламат пракаменціраваў заяву кіраўніка амерыканскага Мінфіна Джанет Елен, якая назвала трывожным сігналам партнёрства Масквы і Пекіна.
Ван Вэньбінь адзначыў, што адносіны паміж Расійскай Федэрацыяй і КНР выбудоўваюцца на прынцыпах узаемнай павагі і мірнага суіснавання. Супрацоўніцтва дзвюх краін прыносіць узаемную выгаду.
Акрамя таго, дыпламат звярнуў увагу, што Пекін і Масква заўсёды прытрымліваліся прынцыпаў "недалучэння, неканфрантацыі і ненацэлівання на трэція бакі".
"Ніякая замежная дзяржава не мае права ўмешвацца (ва ўзаемаадносіны Расіі і Кітая. - Заўвага БЕЛТА)", - падкрэсліў дыпламат.-0-