ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 23 верасня 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +16°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
11 красавіка 2023, 19:30

МВФ пагоршыў прагноз па тэмпах росту сусветнага ВУП

Фота з архіва
Фота з архіва

11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны валютны фонд (МВФ) пагоршыў прагноз па тэмпах росту сусветнага ВУП да 2,8 працэнта ў гэтым годзе і да 3 працэнтаў у наступным годзе, паведамляе ТАСС са спасылкай на новы даклад МВФ аб перспектывах равіцця сусветнай эканомікі.

Адзначаецца, што студзеньскі прагноз быў пагоршаны на 0,1 працэнтнага пункта як на гэты год, так і на наступны.

У дакладзе таксама гаворыцца, што сусветная інфляцыя будзе зніжацца, але больш павольна, чым чакалася раней, з 8,7 працэнта ў 2022 годзе да 7 працэнтаў у бягучым годзе і да 4,9 працэнта ў 2024 годзе.

Аўтары даклада звяртаюць увагу на тое, што ў цэлым сусветная эканоміка нацэлена на паступовае аднаўленне пасля магутных удараў, аднак сітуацыя па-ранейшаму застаецца няўстойлівай.

Паводле слоў галоўнага эканаміста МВФ П'ера-Аліўе Гурынша, "запаволенне эканомікі ў гэтым годзе сканцэнтравана галоўным чынам у развітых краінах, асабліва ў еўразоне і Злучаным Каралеўстве".

У МВФ таксама адзначылі, што яшчэ адна небяспека можа быць звязана з рызыкай больш працяглага, чым прадугледжвалася, узмацнення глабальных фінансавых умоў з-за "нядаўняй нестабільнасці ў банкаўскай сістэме". Пры гэтым у МВФ лічаць, што ў выпадку актывізацыі баявых дзеянняў ва Украіне могуць з'явіцца скачкі цэн на прадукты харчавання і энерганосьбіты, якія павышаюць інфляцыю.

"Пагроза цэнавых скачкоў на газ застанецца актуальнай для наступнай зімы. Магчымы рост цэн на прадукты харчавання ў выпадку непрадаўжэння збожжавай здзелкі акажа дадатковы націск на імпарцёраў прадуктаў харчавання", - адзначаецца ў дакладзе.

Пры гэтым канстатуецца, што раскол свету на блокі, якія проціборствуюць, ускладняе міжнароднае супрацоўніцтва і аказвае негатыўнае ўздзеянне на сусветную эканоміку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі